Агулам на конкурс аматарскіх турыстычных фільмаў "Падарожнічаем па Беларусі" было даслана 39 работаў. У фінал конкурсу прайшло 16 работаў сярод якіх чатыры з нашага рэгіёну: "Я познаю Оршу" Эдуарда Навагонскага і яго ўнука Мікіты Мядзведзева, "Турыстычны альманах па Віцебскай вобласці" аршанца Сяргея Шчэціна, "Па невядомай Талачыншчыне" Дзмітрыя Іўчанка і "Дарогамі Талачыншчыны" Таццяны Куратнік з вёскі Багданаўка Талачынскага раёна.
У выніку журы вызначыла, што лепшы краязнаўчы фільм конкурса - "Па невядомай Талачыншчыне".У намінацыі "Лепшае слайдшоў" другое месца заняў фільм "Дарогамі Талачыншчыны".Фільм Эдуарда Навагонскага атрымаў асобны прыз "За самае глыбокае даследванне гісторыі роднага краю". А асобны прыз ад спонсара конкурсу сеткі крамаў "Актышная зона" атрымаў аршанец Сяргей Шчэцін. Пазней на нашым сайце вы зможаце пабачыць названыя фільмы.