Дзень народзінаў Караткевіча традыцыйна адзначаецца даволі шырока, як у Оршы, так і ў маштабах усёй краіны. У гэтым годзе пра Ўладзіміра Сямёнавіча з'явіўся шэраг публікацыяў у розных СМІ, якія раскрываюць раней невядомыя моманты біяграфіі пісьменніка.
У прыватнасці, "Радыё свабода" выпусціла шэраг публікацыяў прысвечаных вялікаму аршанцу. Адна з найбольш цікавых: "20 незвычайных фактаў пра Ўладзіміра Караткевіча" Васіля Дранько-Майсюка. Гэты тэкст ужо публікаваўся на сайце "Свабоды", а да дня народзінаў пісьменніка перадрукааны нанава. Як бачна з назвы артыкула, аўтар перадае шэраг біяграфічных фактаў: некаторыя з іх былі вядомыя і даўней, але забыліся, на некаторыя мала звярталася ўвагі. А факты, сапраўды, цікавыя. Напрыклад, Караткевіч быў аматарам рыбалкі і палявання і аднойчы, нават, злавіў акулу. А сваёй перакладчыцы на расейскую мову ў адным з лістом распісва ўяк правільна біць нажом.
У артыкуле прыводзіцца шмат публікацыяў з прыватнага архіву Леаніда Дранько-Майсюка (бацька аўтара артыкула). алкам прачытаць артыкул можна тут.