12:00

-1

5 м/с

1009 гПа

15:00

-2

4 м/с

1009 гПа

18:00

-2

4 м/с

1009 гПа

21:00

-3

4 м/с

1008 гПа

00:00

-3

4 м/с

1008 гПа

Орша, Культура

Лірычная споведзь паэтаў-сяброў

29.11.2017 16:51

4690 праглядаў, 0 каментароў

У музеі У.Караткевіча прайшла прэзентацыя зборніка “Журба адлётных журавоў” (+ фота).

Традыцыйна да дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча ў гарадскім музеі, які носіць яго імя, праводзяцца літаратурныя імпрэзы. Так і ў гэтым годзе 26 лістапада адбылася прэзентацыя зборніка вершаў двух сяброў, двух землякоў-мікалаўцаў — так называюць сябе тыя, хто нарадзіўся ў в.Мікалаеўшчына, радзіме Якуба Коласа – Міколы Дземідовіча і Міколы Камароўскага. ”Журба адлётных журавоў” — як сказана ў анатацыі да кнігі — “споведзь паэтаў-сяброў пра клопаты і перажыванні, спадзяванні і турботы, пра будзённае і вечнае, пра чалавечнасць і спагаднасць…”

У час свайго выступу Мікола Камароўскі больш гаварыў пра свайго сябра, чытаў яго вершы, дзяліўся ўспамінамі пра іх сумесную вучобу ў школе, універсітэце, працу на Аршаншчыне, нячастыя сустрэчы апошніх гадоў у родным Прынямонні. Нажаль, Мікола Дземідовіч рана пайшоў у лепшы свет, так і не пабачыўшы сваёй першай кнігі. А пра самога М.Камароўскага, шчырага рупліўцу беларушчыны, распавядалі яго калегі па літаратурнаму аб’яднанню “Дняпроўскія галасы” пры “Аршанскай газеце” Фёдар Кулакоў, Уладзімір Жытноў, Лідзія Радомская, Сяргей і Галіна Трафімавы, старшыня гарадской суполкі ТБМ імя Ф.Скарыны Юрый Нагорны, вучні 8 школы, дзе ён працуе. Фёдар Кулакоў вызначыў асноўны пафас паэзіі М.Камароўскага: клопат і боль за стан роднай мовы, за тое “бязмоўе, …якое ўжо быццам не сорам”. І часта ў сваіх вершах, звяртаючыся да памяці Уладзіміра Караткевіча, паэт вельмі хоча верыць, што “памяць у нас не сатрэцца, імя к Беларусі вернецца і прарасце ў юных сэрцах”.

Некаторыя выступоўцы спрабавалі давесці, што любіць Беларусь, услаўляць яе можна на любой мове, і не абавязкова на беларускай, бо калі мы будзем толькі беларускамоўнымі, шмат хто нас не зразумее. Добрым адказам на гэта стаўся выступ аршанкі, якая доўгі час жыла ў Мурманску, дзе была беларуская супольнасць. Землякі сустракаліся, спявалі песні, стараліся размаўляць па-беларуску. А вось адзін з іх, Уладзімір, размаўляў на беларускай мове і на працы, і на вуліцы, і ў краме. І ніхто з мясцовых жыхароў не выказваў незадаволенасць, што той размаўляў не па-руску. Толькі іншы раз прасілі, каб патлумачыў, пераклаў незразумелыя ім беларускія словы. ”У нас бы так“, — выказаўся нехта з залы…

А пад вечар, за гарбатай і кавай прыхільнікі паэзіі М.Камароўскага сустрэліся яшчэ раз... Пра гэта размова ў наступным матэрыяле.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Лірычная споведзь паэтаў-сяброў

У музеі У.Караткевіча прайшла прэзентацыя зборніка “Журба адлётных журавоў” (+ фота).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение