Ю-туб канал Паўла называецца "Дарога да фільму" і на сёняшні дзень налічвае больш за 128.000 падпісчыкаў. Для такіх каналаў сацыяльная сетка ю-туб і ўвяла ўзнагароду "Срэбная кнопка" - яе атрымліваюць тыя блогеры, якія набіраюць больш за 100.000 падпісчыкаў. Сярод аршанцаў толькі Павал сёння мае такую ўзнагароду. Таксама ў ю-туба ёсць узнагарода "Залатая кнопка" за мільён падпісчыкаў і "Брыльянтавая кнопка" за 10 мільёнаў.
Такую папулярнаць канал Паўла здабыў усяго за год, аўтар здымае ролікі пра ўсё і ні пра што канрэтна. Інтэрв'ю з аршанцам узяў партал tut.by. Выйшла яна пад назвай "Для Беларусі я дармаед", бо Павал афіцыйна не працуе - падпрацоўвае ў Расіі. Цалкам інтэрв'ю можна прачытаць тут. Таксама прапануем вашай увазе адзін з самых папулярных ролікаў канала "Дарога да фільма".