Ужо няшмат засталося да юбілею, 30-й гульні “Бітвы розумаў”. А пакуль у традыцыйным месцы, спорт-бары “Ліга” адбылася 29-я сустрэча аршанскіх інтэлектуалаў у межах ужо вядомага ў горадзе шоў. Каманда “BY.Лён” лічыцца найбольш спрактыкаванай і моцнай у праекце ўжо не першы месяц, што яна і даказала ў чарговы раз. Нават не самы ўдалы выступ у бліцы не перашкодзіў калектыву выйграць гульню з 73 баламі. Другое месца заваявала каманда “Куй железо” - 70, а замкнула тройку “Оперативная память”, якая бліскуча выступіла ў бліцы, набраўшы адразу 28 пунктаў і 65 выніковых.
Бліц не дазволіў моцным “Лаві вавёрку!” і “Плану Б” фінішаваць у тройцы, што яшчэ раз даказала важнасць апошняга туру і яго вагу ў агульным выніку гульні. Наступная “Бітва розумаў” запланавана на 14-га снежня.