Севярынец больш вядомы як палітык чым як пісьменнік магчыма таму на сустрэчу з Паўлам, якая прайшла 7 снежня, сабралося даволі шмат людзей - у невялікім памяшканні месцы былі занятыя ўсе, некаторым прысутным давялося слухаць выступ аўтара стоячы ў калідоры. У Оршу Севярынец прывез шэраг кнігаў да выдання якіх меў дачыненне: "Колеры Беларусі", "100 асобаў хрысціянскай дэмакратыі", "Хрысціянская азбука" і г.д. І, канешне, самую новую кнігу свайго аўтарства - "Беларусалім", прэзентацыі якога і была прысвечана сустрэча. Беларусаліма ўсім ахвотным, дарэчы, не хапіла. Павал змог з сабой прывезці толькі 5 асобнікаў, бо першы наклад разыйшоўся вельмі хуткаі зараз ідзе чарговы дадрук. Тым не меньш, каму не хапіла кнігі змогуць пазней атрымаць яе праз пошту.
Павал пісаў "Беларусалім" 12 гадоў. На сёняшні дзень ужо напісана тры тамы рамана, але выдадзены першы том - астатнія чакаюць свайго часу. Сюжэт кнігі разгортваецца ў недалёкай будучыні ў Мінску і некаторых іншых гарадах Беларусі. У наступным томе, дарэчы, частка дзеянняў будзе адбывацца і ў Оршы. Адна кампанія распрацавала, офіс якой знаходзіцца ў Беларусі распрацаваў новую тэхналогію самарэгулявання чалавека. Гэта такі пульт, націснуўшы на які чалавек можа выклікаць у сабе ўсплёск патрэбных яму гармонаў. Далей пра сюжэт Павал распавядаць не стаў.