Супрацоўнікі аддзелу па наркакантролю і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Аршанскага РАУС 11 снежня наведаліся з вобшукам у кватэру беспрацоўнага мужчыны 1992 года нараджэння. Там яны знайшлі 2350 грамаў некурыцельнага тытунёвага вырабу "насвай", за які ў 2016 годзе пастрожылі адказнасць. Усё рэчыва было расфасавана па некалькіх поліэтыленавых пакунках. Былі падрыхтаваныя і міні-пакуначкі для будучых закладак. Супрацоўнікі праваахоўных органаў праводзяць праверку.
Паводле новага артыкула 16.10 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за набыццё або захоўванне некурыльных тытунёвых вырабаў для смактання і жавання насвая вагой да 50 грамаў можна атрымаць штраф да дзвюх базавых велічынь.
За перавозку, перасылку, набыццё і захоўванне такіх вырабаў вагой больш за 50 грамаў пагражае штраф да 40 базавых з канфіскацыяй выручкі і "прадмету здзяйснення злачынства" (напрыклад, аўтамабіля) або адміністрацыйны арышт з канфіскацыяй або без.
За выраб насвая - штраф да 45 базавых з канфіскацыяй прадметаў або без, або адміністрацыйны арышт з канфіскацыяй або без.