Хто ж не адчуваў інтрыгі, хто не блефаваў, хто не прыдумляў прычыны падчас гульні ў "Мафію"?! Даволі папулярны занятак моладзі, ды і больш сталае пакаленне нярэдка далучаецца да гульняў. Але часцяком людзі гуляюць у яе ў групе сваіх знаёмых. Цяпер жа ў Оршы можна знайсці спосаб згуляць і з зусім незнаёмымі людзьмі. 20-га снежня ў кальяннай залі кавярні "Сушы Ешка" па адрасе г.Орша, вуліца Камсамольская 13/1, будзе праходзіць гульня ў "Мафію" зз 19 да 23 гадзін.
Кошт уваходу на гульню 10 рублёў за ўвесь вечар. Першыя ж пяць зарэгістраваных удзельнікаў атрымаюць зніжку ў 30%. Рэгістрацыя ў суполцы гульні "ў кантакце".
Акрамя таго, калі вы ніколі не гулялі ў "Мафію" раней, ёсць магчымасць лёгка навучыцца, у тым ліку вам распавядуць пра ўсе нюансы, пра моманты стратэгіі гульні за чорных і за чырвоных.