Як наш сайт паведамляў раней, у Оршы адкрылася новая кнігарня — “Белкніга”. Яна знаходзіцца ў раёне “Раніца”. На адкрыццё ў Оршу прыехаў міністр інфармацыі, былы галоўны рэдактар газеты “Звязда” Аляксандр Карлюкевіч, прымаў госця старшыня Аршанскага райвыканкама Аляксандр Пазняк. У рамках цырымоніі адкрыцця адбылася сустрэча юных чытачоў з дзіцячымі пісьменнікамі Галінай і Сяргеем Трафімавымі, а ў арт-зоне, якая таксама ёсць у новай кнігарні, адбылася прэзентацыя альбома мастака Мікалая Таранды.
У суполцы “Белкніга” ў сацыяльных сетках з’явіліся і фотаздымкі з адкрыцця кнігарні.