12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Беларусь, Культура

Стартавала "Первая глава"

23.12.2017 07:13

2687 праглядаў, 0 каментароў

Шосты сезон літаратурнага конкурсу «Первая глава»: стартаваў прыём конкурсных работ!

Маладыя аўтары, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі і пішуць на рускай, або беларускай мове, запрашаем вас прыняць удзел у творчым спаборніцтве!

Выдавецтва «Рэгістр» адкрывае чарговы, шосты, сезон унікальнага літаратурнага конкурса «Первая глава». Прыём работ ужо пачаўся і скончыцца з 3 кастрычніка і ў лютым наступнага года.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца ня выдадзеныя творы ў незалежнасці ад удзелу ў іншых конкурсах (у тым ліку ў конкурсе «Первая глава»). Пад выдадзенай прозай маюцца на ўвазе асобныя творы і зборнікі твораў з прысвоеным міжнародным стандартным кніжным нумарам (ISBN, International Standard Book Number).

У гэтым годзе конкурс пройдзе пад слоганам «Ты Писатель». Усе каментары, заўвагі, спрэчкi I абмеркаваннi будуць транслявацца на канале YouTube ў рэжыме анлайн. Большасць дасылаемых работ атрымае не проста ацэнку ў пратаколе, а разгорнуты каментар ад кожнага члена журы.

«Первая глава» — конкурс, якому ўласціва абсалютная адкрытасць, адсутнасць кулуарнасцi і шырокая зваротная сувязь з канкурсантамі ад арганізатараў і журы. Галоўны прыз конкурса — выданне кнігі ў друкаваным і электронным выглядзе, а таксама арганізацыя рэкламнай кампаніі ў яе падтрымку (сустрэчы з чытачамі і стварэнне прафесійнага буктрейлера).

Пра конкурс

Літаратурны конкурс «Первая глава» з’яўляецца асветніцкім праектам. Яго галоўная мэта — адкрыццё новых імёнаў у літаратуры, заахвочванне творчасці пачынаючых аўтараў Беларусі, прадастаўленне ім магчымасці першай публікацыі і прасоўванне іх твораў да чытача, а таксама захаванне беларускіх літаратурных традыцый.

Сёння «Первая глава» — гэта адзін з самых вядомых у Беларусі літаратурных конкурсаў для маладых аўтараў. За чатыры гады існавання ў ім прынялі ўдзел больш за 350 канкурсантаў. У склад журы ўваходзiлi аўтарытэтныя літаратары, журналісты, кнігавыдаўцы, крытыкі. З іх у мінулых сезонах прымалі ўдзел: Тамара Лісіцкая, Стэла Чыркова, Таццяна Сівец, Людміла Рублеўская, Наталля Батракова, Анатоль Андрэеў, Андрэй Жвалеўскi и Яўгенiя Пастэрнак. Першы сезон конкурса адбыўся 2012 годзе. Тады пераможцам стаў ужо вядомы сёння пісьменнік Ігар Палякоў з аповесцю «Пространства». У 2013 годзе ў конкурсе перамагла Аксана Хвашчэўскі з раманам “Не любовь». Наступны ўдзельнік, які атрымаў перамогу — Андрэй Лазар з кнігай «Таварыства кнігалюбаў». Пераможца папярэдняга сезона — Ганна Севярынец з аповесцю “Дзень святога Патрыка». У апошнім сезоне перамог раман Валерыі Фаміновай «Это».

Арганізатары конкурсу актыўна прыцягваюць друкаваныя і онлайн СМІ, тэле-, радыёканалы (праграмы) да ўдзелу ў асвятленнi конкурса.

Больш падрабязна прачытаць аб праекце і а так сама пазнаёміцца са зменамі ў правілах ўдзелу можна на сайце конкурса www.1glava.by, або на старонках выдавецтва «Рэгістр» у сацыяльных сетках Facebook, Вконтакте, Одноклассники і Twitter.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Стартавала "Первая глава"

Шосты сезон літаратурнага конкурсу «Первая глава»: стартаваў прыём конкурсных работ!

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение