Так званы «чортаў тузін» каманд – 13 – прыняў удзел у святочнай, навагодняй «Бітве розумаў», якая адбылася ў Оршы ўжо ў 31-шы раз. Чарговы раз не было роўных калектыву «BY. Лён», які ў апошнім туры, у якім традыцыйна разыгрываецца бліц, набраў 28 пунктаў. Агульная сума ў 72 балы і новая перамога слаўнай каманды. На 2-м месцы фінішаваў «Звяз», які апошнім часам рэдка бывае ў прызёрах. У яго 70 пунктаў, толькі бліц вырашыў лёс гульні не на карысць дасведчаных «звязаўцаў». Замкнула тройку лепшых «Анархія», якая набрала 68 пунктаў.
Чарговая гульня «Бітвы розумаў» адбудзецца ўжо ў новым, 2018 годзе.