Зводка УУС, якая з'явілася ў панядзелак 5 лютагапаведамляе пра крадзёж у Дубровенскім раёне. У перыяд з 22 студзеня па 3 лютага - у гэты час гаспадар скрадзенага не заўважыў знікнення - невядомы залез на лецішча індывідуальнага прадпрымальніка і абчысціў як дачны домік, так і гараж, які быў на лецішчы. З будынкаў былі скрадзены: газонакасілка, газавы балон, венцілятар, шліфмашынка і, нават, стол. Агулам скрадзенае ацэнена ў 1380 рублёў.
Зводка за аўторак 6 лютага паведамляе, што днём у Талачынскім раёне каля вёскі Рыжычы Талачынскага раёна на трасе М1 быў спынены аўтамабіль "Мэрсэдэс Бэнц Актрос 254". У аўтамабіле былі знойдзены 13.984 кілаграмы лома чорнага металу і 331 кілаграм лома медзі. Затрыманне адбылося яшчэ першага лютага і за гэты час уладальнік груза - кіроўца 1963 года нараджэння і яго спадарожнік 1979 года - ўжо паспелі паўстаць перад судом. Увесь метал на суму 7.252 рублі і трохі капеек канфіскаваны, а таксама на кожнага з саўдзельнікаў накладзены штраф на 245 рублёў, у сувязі з тым, што на метал у іх не было патрэбных дакумантаў.