Аварыя адбылася ўчора - у нядзелю 11 лютага - раніцай. Мужчына 1982 года нараджэння ехаў на БМВ па дарозе Багушэўск-Сянно-Лепель. Каля 8-25 ён не справіўся з кіраваннем і машына вылецела на сустрэчную паласу дзе сутыкнулася з Пежо. Кіроўца Пежо пацярпеў і быў дастаўлены ў бальніцу.
Пра здарэнне на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках паведамляе абласное ДАІ.