Як распавялі нашаму сайту відавочцы, аварыя адбылася каля Бабінічаў прыблізна а 15-15 14 лютага. Сутыкнуліся школьны аўтобус і легкавік Форд. У выніку аварыі ў аўтобуса не моцна пашкоджаны перад. Форд пацярпеў значна больш. Падобна на тое, што аўтобус ехаў ужо пустым і пацярпелых няма.
Афіцыйнага падцверджання здарэння пакуль няма.