Не так даўно - 22 студзеня - былі затрыманы ў Віцебску два бараньцы з наркатычным рэчавам. 2 лютага ў самой Барані быў затрыманы яшчэ адзін мясцовы жыхар з амаль 200 грамамі высушанай марыхуаны.
І вось, міліцэйская зводка зноў паведамляе пра затрыманне наркотыкаў у Барані. На гэты раз затрыманы мясцовы жыхар 1976 года нараджэння. Яго затрымалі 14 лютага з 0,544 грамаў марыхуаны.