У самой Оршы фальклорнае свята пройдзе ў двух месцах - калі дома культуры чыгуначнікаў і каля былога дома культуры ільнокамбінату. Святкаванне будзе насычана традыцыйнымі абрадамі, гандлёвымі шэрагамі, спевамі народных калектываў. Пачатак культурніцкай праграмы па ўсім раёне распачнецца а 11-00.
Акрамя райцэнтра, святкаванні пройдуць у Арэхаўску, Барані і Балбасава. Там праграма будзе падобнаю і пачнецца ў той жа час.