Нагадаем, што 14 лютага на трасе Е95 каля вёскі Панізоўе (папярэдне мы паведамлялі, што аварыя адбылася не далёка ад Бабінічаў) сутыкнуліся паміж сабой школьны аўтобус і легкавік Форд. Мы чакалі афіцыйнага падцверджання інфармацыі і падрабязнасцяў, якія маглі б распавесці кампетэнтныя ворганы, але гэтага так і не з'явілася. У сувязі з гэтым, паведамляем падрабязнасці здарэння якія сталі вядомыя нам ад відавочцаў.
Аварыя адбылася каля 15-15 14 лютага. На легкавым аўтамабіле ехалі з працы рабочыя "Юбілейнага", а школьны аўтобус развозіў дзяцей па хатах. На прыпынку аўтобус высадзіў апошніх сваіх пасажыраў і, паказаўшы левы паварот, пачаў рабіць манёўр развароту. У гэты момант і адбылася аварыя.
У аўтобусе, якім кіраваў мужчына пенсійнага ўзросту ніхто не пацярпеў, бо акрамя кіроўцы нікога не было. Тыя хто знаходзіўся ў аўтамабіле атрымалі лёгкія траўмы акрамя адной жанчыны, якой давялося звярнуцца па медычную дапамогу.