Пажар, які не патрапіў у публічную зводку ратавальнікаў адбыўся ў доме № 176 па вуліцы Леніна. Тут позднім вечарам загарэўся смеццеправод, каторы ў гэтым доме пакуль дзейнічае. Пра другі пажар, які на выходных адбыўся ў Асінторфе мы ўжо паведамлялі.
А яшчэ адзін пажар адбыўся ў суботу 17 лютага па вуліцы Серабракова ў Лёзна. Тут днём каля 11-40 загарэўся сарай, які належаў мужчыне 1970 года нараджэння. Пашкоджаны дах і столь.