15:00

+12

6 м/с

985 гПа

18:00

+12

4 м/с

985 гПа

21:00

+9

1 м/с

986 гПа

00:00

+8

2 м/с

987 гПа

03:00

+8

2 м/с

987 гПа

Орша, Культура

Ідэі для Оршы

21.02.2018 20:48

2838 праглядаў, 1 каментар

Кампанія "Будзьма" абвесціла конкурс "Кірмаш праектаў-Ворша".

Чаго бракуе для камфортнага жыцця і адпачынку ў Воршы? Якіх падзеяў і з’яў не хапае культурнаму жыццю? Якім вы хочаце бачыць свой горад? Менавіта такія пытанні-падказкі для нараджэння ідэй прапануюць арганізатары конкурсу. “Будзьма беларусамі!” аб’ехала з “Кірмашамі” Віцебск, Магілёў, Брэст, Гродна, Рагачоў і іншыя гарады і мястэчкі Беларусі. Дзякуючы гэтаму фармату многія цікавыя гарадскія ініцыятывы здзейсніліся, іх ініцыятары пазнаходзілі аднадумцаў і для рэалізацыі іншых цікавых праектаў. Да прыкладу, у гэтым годзе “Кірмаш праектаў” у Віцебску дапамог узбагаціць Дзень горада і Дзень моладзі мноствам адметных падзей. Сярод іх – Летні маркет “Барадулінкі”, фестываль актыўнага адпачынку “Свята ветру”, турнір па футбольным фрыстайле “Вежа”, першая агульнагарадская фотасушка, “Спеўны сход” і нават вулічныя майстар-класы па танцах. А ў Магілёве з’явілася “Палатно гісторыі ў стылі графіці”, якое расказвала пра найбольш значныя гістарычныя даты, а яшчэ ініцыятыўныя жыхары горада здзейснілі літаратурны праект “Паэзія ў метро”, чым па атмасферы наблізілі свой горад да Лондана.

Кампанія “Будзьма беларусамі!” ладзіць такія конкурсы ў розных гарадах Беларусі, каб дапамагчы жыхарам горада знайсці выйсце ў рашэнні важных мясцовых пытанняў. Цяпер чарга Оршы.

Каб стаць удзельнікам конкурсу, неабходна да 15.03.2018 уключна даслаць сваю ідэю на [email protected] з пазнакай “Кірмаш праектаў-Ворша”.

Праекты прымаюцца ў фармаце прэзентацый PowerPoint і аналагічных з пазначэннем дадзеных удзельніка (прозвішча, імя, арганізацыя, назва праекта, кантактны нумар тэлефона).

Што трэба ўключыць у прэзентацыю?

назва, мэта і сутнасць ідэі;

чаму і каму гэты праект неабходны?

калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца?

якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія — шукаеце? (каманда, партнёры, бюджэт).

Астатнія падрабязнасці змешчаны на сайце "Будзьмы". Даведкі і падрабязнасці: (29) 319 93 09 – Юрась, [email protected]

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ідэі для Оршы

Кампанія "Будзьма" абвесціла конкурс "Кірмаш праектаў-Ворша".

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение