Святкаванні распачаліся 18-га верасня з ушанавання Аршанскай іконы Божай Маці - апякункі Куцеінскага манастыра і скончыліся сёння 20-га верасня.
Найбольш значнай падзеяй святкавання стала адкрыццё новай званіцы на тэрыторыі манастырскага комплекса.
Святкаванне 390-годдзя звязана з тым што менавіта ў 1623 годзе распачалося паўнавартаснае будаўніцтва Куцейны, хаця блаславенне Іерусалімскага патрыярха яе стваральнікі Богдан Стэткевіч і Алена Саламярэцкая атрымалі яшчэ ў 1620-м.