Трагедыя адбылася ў ноч з 21 на 22 лютага. Пажарныя атрымалі сігнал пра ўзгаранне ў 1:03, загарэўся жылы дом у вёсцы Руміна. У вагні загінуў сын гаспадыні, пенсіянер 1952 года нараджэння. Яго маці, гаспадыня дома, пенсіянерка 1925 года нараджэння, атрымала апёкі 35% цела і аператыўна дастаўлена ў бальніцу. Прычына пажару высвятляецца.
Яшчэ два пажары здарыліся ў Талачынскім раёне. У вёсцы Гаршчэўшчына ў доме, што належыць грамадзяніну 1966 года нараджэння, былі пашкоджаны дах і столь. Гаспадар, скотнік прадпрыемства "Надзежына" не пацярпеў.
Гарэў дом і ў вёсцы Рамашкава. І тут гарэў дом, які належыць скотніку таго ж прадпрыемства, толькі ўжо жанчыне 1990 года нараджэння. Пашкоджаны дах і столь, а прычына, па якой дом пачаў гарэць, усталёўваецца.