Зводка МНС паведамляе пра два пажары ў раёне, якія адбыліся днём у суботу 24 лютага. Першы пажар прыблізна а 15-20 распачаўся ў вёсцы Роскі Сялец. У прыватным доме знішчаны дах і моцна пашкоджана столь, сцены, маёмасць.
Другі пажар адбыўся прыблізна а 16-30 ў вёсцы Слабодка. Дом вагнём быў знішчаны цалкам, як гаворыцца ў зводцы. Таксама на пажары загінуў госць гаспадара дома 1979 года нараджэння. У абодвух выпадках прычына пажару высвятляецца.