На зыходзячым тыдні публічная зводка абласной міліцыі толькі двойчы паведамляла пра здарэнні ў нашым рэгіёне. У абодвух выпадках гэта былі крадзяжы.
Першае здарэнне адбылося яшчэ 10 лютага ў Лёзненскім раёне. Раніцай (а 9-30) малады рабочы звярнуўся з заявай, што ў яго скралі 60 рублёў з незачыненай распранальні ў вёсцы Веляшковічы. Пазней міліцыянтам удалося высветліць, што скраў гэтыя грошы вартаўнік Як аказалася вартаўнік раней ужо быў судзімы за крадзёж.
19 лютага крадзёж адбыўся ў падсобным памяшканні аднаго з прадпрыемстваў Оршы. Невядомы падабраў ключ да падсобкі, залез у памяшканне і скраў электраінструмант на 1.066 рублёў. Даволі хутка патрульным міліцыянтам удалося высветліць, што крадзёж здзейсніў работнік дадзенага прадпрыемства.