00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Крымінальныя млынары

25.02.2018 17:36

2780 праглядаў, 1 каментар

Воры залезлі на прадпрыемства, каб ноччу намалоць сабе мукі

Здарэнне, пра якое піша "Камсамольская праўда ў Беларусі", рэальна, не звычайнае. Мала таго, што воры вырашылі не проста скрасці зерне, а прама на месцы крадзяжу змалоць сабе мукі, дык яшчэ і затрымала іх не міліцыя, а намесніца дырэктара прадпрыемства разам са сваім мужам. А тое як адбывалася затрыманне нагадвае кіно: пагоня пешая і аўтамабільная, манеўры, язда па бездарожжы і г.д.

Трое мужчынаў, двое з іх супрацоўнікі Сененскага райаграсэрвісу позднім вечарам пайшлі на "справу". Адзін з іх быў за стырном грузавіка на якім і планавалася звесці накрадзенае. У час калі ўжо не працавала прадпрыемства, яны пад'ехалі да мясцовага комплексу, зрэзалі навясныя замкі, уключылі святло і пачалі працаваць. Ае воры не проста кралі зерне - яны на месцы малолі з яго муку і потым мяшкамі грузілі на аўтамабіль.

У час іх працы нехта пазваніў намесніцы начальніка райаграсэрвіса Наталлі Пракаповіч, якая вырашыла праверыць інфармацыю. Разам з мужам яны селі ў асабісты аўтамабіль і паехалі туды. Пакуль сямейная пара даехала да комплексу, воры ўжо пагрузіліся, павесілі свае замкі на дзверы (напэўна, планавалі вярнуцца яшчэ раз) і пачалі ад'язжаць. Муж і жонка пачалі іх пераслед. Грузавік спрабаваў адарвацца, пятляў, хаваўся, але ў выніку з'ехаў у поле і тады па полі трое вароў кінуліся на ўцёку бягом.

Праз некаторы час адумаўся кіроўца - яго ўсё адно знайшлі б па нумарах машыны.

Пад'ехаўшая міліцыя (яе выклікалі падчас пагоні) хутка знайшла і двух другіх. А ў машыне было каля паўтары тоны зерня і мукі.

Пра здарэнне ўзгадалі зараз у сувязі з тым, што нядаўна Наталлю Пракаповіч міліцыянты ўзнагародзілі за грамадзянскую мужнасць.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Крымінальныя млынары

Воры залезлі на прадпрыемства, каб ноччу намалоць сабе мукі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение