Размова ідзе пра пажары, якія, на жаль, прынеслі новую ахвяру. 3-га сакавіка ў Ларынаўцы гарэла прыватная лазня, што належыць грамадзяніну 1966 года нараджэння. У парыльным адсеку 3х4 метры агонь пашкодзіў сцены, столь, закурыў перакрыцці. Прычына пажару ўсталёўваецца.
А ў Казловічах-2 Аршанскага раёну адбылася сапраўдная трагедыя. Паведамленне пра пажар паступіла ратавальнікам у 7:24 у нядзелю, 4-га сакавіка. Агонь ахапіў жылы дом, і ў ім загінуў гаспадар. Мужчыну ішоў 50 год.