Гаворка ідзе пра Ўладзіслава Казакевіча, які ў 2016 годзе (тады яму было 17 гадоў) напаў з бензапілой і сякерай на наведвальнікаў мінскага гандлёвага цэнтра "Новая Еўропа". У выніку яго дзеянняў у гандлёвым цэнтры загінула жанчына, яшчэ дзве атрымалі траўмы. Суд прызнаў Уладзіслава псіхічна здаровым і прысудзіў яму 15 год. Тэрмін свой злачынца адбывае ў суседнім раёне - у Шклоўскай турме.
Дзіўна, але прага да гвалту, да забойстваў у маладзёна не прайшла. І не выходзячы з турмы, ён павінен атрымаць яшчэ адзін тэрмін. Следчы камітэт паведамляе, што чарговы раз на людзей Казакевіч напаў 12 кастрычніка 2017 года, калі два кантралёры выводзілі яго на прагулку.
Кантралёры павінны былі перад прагулкай яго абшукаць, а той - каб перашкодзіць ім - выхапіў з рукава нож і целячыся ў жыццёваважныя органы паспрабаваў забіць сваіх суправаджаючых. Адзін змог адбіцца, прымяніўшы сілу, але другі атрымаў раненне ў галаву.
Адкуль ж а ў яго ўзяўся нож? Па версіі Следчага камітэту, хлопец рыхтаваў забойства начальніка калоніі і для таго схаваў знойдзены дзесмці нож. Але нож запрацаваў трохі раней чым ён змог ажыццявіць свой план. Цяпер па сукупнасці абвінавачанняў і ўлічваючы, што спроба забойства адбылася ў турме, то Казакевічу могуць дадаць да яго 15 гадоў яшчэ 25.
Нагадем, што Уладзіслаў Казакевіч да 16 год быў звычайным, нават, таленавітым і з харошымі характырыстыкамі вучань мінскіх школаў. У 16 год ён некалькі разоў паспрабаваў скончыць жыццё самазабойствам з-за чаго накіраваны ў "Навінкі", дзе ў яго не выявілі відавочных захворванняў. А ўжо ў 17 год ён напаў з бензапілой на пакупнікоў гандлёвага цэнтра пасля чаго знаходзіцца ў заключэнні. Пасля здарэння, маці Казакевіча, змяніла прозвішча.