Пра здарэнні ў Сенненскім раёне паведамілі 7 сакавіка зводкі МНС і МУС. Пажарныя паведамляюць пра пажар, які адбыўся ў ноч з 6 на 7 сакавіка а 2-02 у вёсцы Обаль-1. Найбольш у пажары пацярпела веранда жылога дома. Чалавечых аххвяраў няма, прычына здарэння высвятляецца.
Міліцэйская публічная зводка распавядае пра распачатую крымінальную справу супраць жыхара Багушэўска. Яшчэ ў студзені ў яго дома былі знойдзены складовыя часткі стралковай зброі, 43 патроны розных калібраў, 201 грам пораху і 4 узрывацеля часоў вайны.