12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Культура

Наша Ада ў нашай Оршы

08.04.2014 14:31

2834 прагляду, 0 каментароў

У чацвер у Оршы будзе прэзентаваны дакументальны фільм "Наша Ада"

Галоўнай гераіняй фільма з'яўляецца Ада Райчонак - жыхарка вёскі Германовічы Шаркаўшчынскага раёна. Сталая жанчына праславілася сваёй краязнаўчай дзейнасцю. У цэнтры ўвагі фільма падрыхтоўка і правядзенне штогадовага мастацкага плэнэру ў Германовічах.

Сталічныя мастакі прыязжаюць у вёску заходняй Віцебшчыны, дзе непасрэдна сутыкаюцца з вясковым жыццём і мясцовымі праблемамі. Нешта з вяскоўцаў радуецца ажыўленню вёскі з візітам сталічных гасцей, нехта з задавальненнем пазіруе, а нехта і выплёсквае на мастакоў сваю злосць з-за таго што ў гэтыя дні памерла карова.

На прэзентацыі фільма будзе прысутнічаць яго аўтар і рэжысёр, стваральнік і дырэктар ліцэю імя Якуба Коласа, Уладзімір Колас. Магчымы і прыезд гераіні фільма Ады Райчонак, але яе прыезд будзе залежаць ад стану здароўя.

Прэзентацыя адбудзецца ў чацьвер 10 красавіка а 17-00 па адрасе вуліца Камсамольская д. 16, кв. 4. Уваход цалкам бясплатны.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Наша Ада ў нашай Оршы

У чацвер у Оршы будзе прэзентаваны дакументальны фільм "Наша Ада"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение