Папулярнае тэлевізійнае шоў "Поле Чудес" з удзелам Любові Мікалаеўнай Кажэмякі - былой настаўніцы беларускай мовы ў 13 школе, а сёння пенсіянеркі з Оршы - паказалі ў эфіры 1-га расійскага тэлеканала пятнічным вечарам 20 верасня.
Аршанка ўдзельнічала ў перадачы разам са сваёй унучкай Насцяй. У гульню яны ўступілі ў першай тройцы гульцоў і першай справай, не дачакаўшыся абвяшчэння задання, падарылі вядучаму Леаніду Якубовічу традыцыйныя беларускія лялькі ў ільняной вопратцы.
Першым ходам Любоў Мікалаеўна патрапіла на "сектар +", які па правілах гульні адкрывае любую літару схаванага слова. Пасля першага ўдалага ходу ўвагу да сябе прыцягнула Насця, выканаўшая песню.
Другім ходам былая настаўніца патрапіла на "сектар ключ". Гэты сектар дае магчымасць з некалькіх прадстаўленых ключоў абраць адзін які можа падыйсці да прызавога аўтамабіля.
Права абіраць ключ Любоў Мікалаеўна аддала ўнучцы якая паспяхова справілася з заданнем і абрала менавіта той ключ, які і падыйшоў да аўтамабіля. Цяпер прызавы аўтамабіль ад "Поля Чудес" прыедзе ў наш горад.
Гэта ўжо не першы выпадак калі аршанцы вяртаюцца з аднаго з найбольш папулярных шоў на расійскім тэлебачанні з прызамі