Аб забойстве ў Віцебску наш сайт ужо паведамляў. Тады, праўда, была версія, што злачынства адбылося непасрэдна ў двары дома, але цяпер з'явіліся падрабязнасці, пацверджаныя Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз. І высветлілася, што забойства адбылося ў кватэры, а ўжо нежывое цела вынеслі на двор. Адбылося гэта ў ноч на 28 сакавіка, калі 47-гадовая жыхарка Аршанскага раёна разам з сяброўкай, з якой разам адбывала пакаранне ў турме, прыйшла ў госці да 57-гадовага мужчыны на адрас у Віцебску па вуліцы 6-й Клінічнай. Акрамя іх, у кватэры быў 38-гадовы знаёмы гаспадара жылля.
У ходзе распівання спіртнога і распачалася сварка. Оршанка схапіла кухонны нож і ўдарыла ім сабутэльніка. П'яная кампанія вырашыла вынесці пацярпелага мужчыну ў двор. А пазней гаспадар дома сам паведаміў у міліцыю па тэлефоне 102, што на парозе яго дома ляжыць труп. Удзельнікі гісторыі першапачаткова спрабавалі пусціць міліцыю па ілжывым следзе, сказаўшы, што мужчына сышоў сам цэлы і здаровы, а што з ім адбылося далей ім не вядома. Тым не менш супрацоўнікамі крымінальнага вышуку была ўстаноўлена падазраваная ў здзяйсненні забойства.
Жанчына толькі ў снежні 2017 года вызвалілася пасля сямі гадоў турэмнага зняволення. Яна неаднаразова судзімая, у тым ліку за прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў з дапамогай нажа.
Кіраванні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці трэба правядзенне шэрагу экспертных даследаванняў, у тым ліку дактыласкапічнай, трасалагічнай, медыка-крыміналістычнай, генетычнай, судова-гісталагічнай і іншых, паведамляе сайт УУС. Іх вынікі адыграюць значную ролю ў фарміраванні доказнай базы.
У дачыненні да падазраванай у здзяйсненні цяжкага злачынства будзе праведзена псіхолага-псіхіятрычная экспертыза, падчас якой будзе вызначана здольнасць жанчыны ўсведамляць характар і наступствы сваіх дзеянняў, дадзена заключэнне аб магчымасці прымянення судом у дачыненні да яе прымусовых мер бяспекі і лячэння.