03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Старшыня засіліўся

04.04.2018 13:30

8155 праглядаў, 8 каментароў

У лесе ў Шклоўскім раёне павесіўся кіраўнік узорнага аграхолдынга.

Былы старшыня Дрыбінскага райвыканкама Дзмітрый Васілеўскі апошні час працаваў кіраўніком аграпрамысловага комплексу "Купалаўскае". Комплекс стварылі 9 месяцаў таму. А за дзень перад самагубствам Васілеўскі адзначыў 45-годдзе. Засіліўся ён у лесе 31-га сакавіка, менавіта там знайшлі цела. Як піша Tut.by, у Дзмітрыя Васілеўскага засталіся жонка і двое дзяцей-студэнтаў — дачка і сын.

У сакавіку 2016 года Васілеўскі прызначаны старшынёй Дрыбінскага райвыканкама. Роўна праз 2 гады яго прызначылі кіраўніком аграпрамысловага холдынга "Купалаўскае". На пасадзе ён прапрацаваў два месяцы.

Цела 45-гадовага Дзмітрыя Васілеўскага знайшлі ўвечары 31 сакавіка ў пятлі ў лесе каля вёскі Нічыпаровічы Шклоўскага раёна — прыкладна ў 10 км ад аграгарадка Фашчаўка, дзе Васілеўскі нарадзіўся і доўгі час працаваў.

У лістападзе 2016 года Аляксандр Лукашэнка, інспектуючы тэрыторыю Шклоўскага раёна, прапанаваў стварыць на базе акцыянерных таварыстваў «Амкадор-Шклоў», «Вялікія Славені», «Новагарадзішчанскае» і «Новае Юбілейнае» комплексную вытворчую інтэграваную структуру. У выніку праз 8 месяцаў было зарэгістравана ТАА «Купалаўскае», удзельнікамі якога сталі структуры бізнэсоўца Аляксандра Шакуціна (92%) і Шклоўскі райвыканкам (8%). Улетку 2017 года Лукашэнка зноў пабываў на сваёй малой радзіме ў Копысі і паставіў больш амбітную задачу. «На прыкладзе холдынга «Купалаўскае» я хачу паказаць, якой павінна быць сельгасвытворчасць у XXI стагоддзі», — сказаў ён. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы не выключыў, што ў перспектыве «Купалаўскае» можа быць аб'яднана з ААТ «Александрыйскае».

Холдынг хутка стварылі на паперы, але на практыцы ўсё аказалася не так гладка. Меркавалася, што стварэнне холдынга дазволіць аб'яднаць вытворчы працэс. Гэта прывядзе да больш эфектыўнай эканамічнай дзейнасці вышэйпералічаных сельгаспрадпрыемстваў. Цяпер гэтыя калгасы нельга назваць перадавікамі вытворчасці.

— Я магу толькі сваю пазіцыю сказаць: справа ў працы, — лічыць ўдава Наталля Васілеўская. Жанчына з цяжкасцю стрымлівае слёзы. — Два месяцы чалавек быў адзін. Адзін. Адзін! І за ўсё ён адказвае — адзін! Усе вакол начальнікі, а адказчык — ён адзін! Усё, што ад яго нешта патрабуюць: старшыня райвыканкама, начальнік камітэта сельскай гаспадаркі, губернатар, міністэрства. Казалі: «Да нас прыязджае ў маі прэзідэнт. Чаму ў цябе тут усё сыплецца і валіцца?». А чаму валіцца? Там таго аграхолдынга — стос папер, тры абшарпаныя голыя кабінеты ў сельсавеце і два чалавекі ў штаце. Яму ж без году тыдзень, гэтаму аграхолдынгу! Калі там тэхніка ўся развальваецца, так трэба спаганяць з тых, хто яе разваліў, а не з таго, каму яе такой перадалі. Кажуць: ідзі вучыся на «Спартак», як гаспадарку весці. А ён гэты «Спартак» 10 гадоў уздымаў з каленяў, медаль атрымаў і сышоў адтуль старшынёй Дрыбінскага райвыканкама. Вучыся… Як чалавек можа вытрымаць такое прыніжэньне?

Дзмітрый Васілеўскі пакінуў дзве перадсмяротныя запіскі. Адну — вельмі асабістую — жонцы, дзе пісаў пра сям'ю і дзяцей. У другой адзначыў, што сыходзіць з жыцця «па ўласнай волі» і просіць «нікога не вінаваціць». Яшчэ папрасіў пахаваць яго побач з бацькам. «Па той інфармацыі, якую мы маем, прычыны, хутчэй за ўсё, трэба шукаць у сям'і, а не ў працы», — сказала крыніца, блізкая да кіраўніцтва холдынга «Купалаўскае».

Пахаванне прайшло 2 красавіка.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Старшыня засіліўся

У лесе ў Шклоўскім раёне павесіўся кіраўнік узорнага аграхолдынга.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение