00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Чапляліся за таварняк

25.04.2018 15:27

2861 прагляд, 0 каментароў

Двое маладых людзей прычапіліся да таварнага цягнік Менск – Орша, адзін траўмаваны.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 23-га красавіка, паведамілі ў прэс-службе МУС Беларусі. Каля 20-й гадзіны дзяжурная па станцыі Калодзішчы, што непадалёк ад Менску, заўважыла двух маладых людзей, якія знаходзіліся на хваставым вагоне таварнага цягніка Менск – Орша. Яна паведаміла пра гэта ў міліцыю. Састаў стаў тармазіць, і абодва саскочылі з яго. Але калі адзін з «зачэпераў» збег з месца, то другі паламаў сцягно і ладыжку, а таксама атрымаў рваную рану стапы і вялікую гематому. Траўмаванаму 19 год, міліцыя высвятляе, калі менавіта ён атрымаў траўму – трапіўшы пад цягнік альбо пры падзенні. На дадзены момант хлопец у бальніцы.

Другі аматар экстрыму мае 20 гадоў. Яго знайшлі пазней і склалі адміністратыўны пратакол за парушэнне правілаў карыстання чыгуначным транспартам. Абодва хлопцы – менчукі. Іх парушэнне пагражае штрафам да 3 базавых велічыняў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Чапляліся за таварняк

Двое маладых людзей прычапіліся да таварнага цягнік Менск – Орша, адзін траўмаваны.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение