Ад пачатку тыдня зводка МНС паведамляла пра два пажары на якіх пацярпелі людзі. Так, на пажары ў Сененскім раёне ледзь не загінуў мужчына 1969 года нараджэння. Дзякуючы ратавальнікам мужчына выжыў, хаця і быў з атручваннем дастаўлены ў бальніцу. У другім выпадку ў Свістунах Аршанскага раёна загінуў пажылы 92-гадовы мужчына. І, вось, МНС паведамляе пра яшчэ адну смерць чалавека пенсійнага ўзросту.
Пажар пра які ідзе гаворка адбыўся вёсцы Хахлоўка Талачынскага раёну 25 красавіка а 6-47 - у гэты час у мясцовае аддзяленне МНС паступіла паведамленне, што ў вёсцы гарыць жылы дом. Пасля тушэння пажару быў знойдзены труп гаспадыні дома 1952 года нараджэння.