Міні-футбольны клуб з Аршанскага раёна "Экамол" прайграў у гасцях гомельскай камандзе СМП-354. Нашы гульцы саступілі 0:4, а ў папярэднім туры, нагадаем, "Экамол" прайграў МКК-"Рагачову".
Такім чынам, каманда апусцілася яшчэ ніжэй у табліцы. Пасля 8-мі тураў фінальнага этапу "Экамол" займае 4-е месца сярод 6-ці клубаў. У "Экамола" 10 балаў, у "Горак", якія наперадзе - 16.