Гэты тыдзень для ратавальнікаў быў адносна спакойны - насычаны вучэннямі, але не насычаны рэальнымі выклікамі на месца здарэння. Толькі чатыры разы супрацоўнікам МНС даводзілася выязжаць для аказання дапамогі пацярпелым. Адзін з гэтых выпадкаў у Дуброўна, дарэчы, скончыўся трагічна. Але пра той выпадак мы ўжо пісалі раней.
У ноч з 29 на 30 красавіка пажар адбыўся ў адным з гандлёвых шапікаў па вуліцы Бялінскага, відавочна, на аўтарынку. Вагонь пашкодзіў шапік знутры - згарэла абшыўка і гандлёвае абсталяванне.
Раніцай 1 траўня а 8-47 пажар адбыўся ў вёсцы Малыя Калінавічы Лёзненскага раёна. У прыватным доме быў знішчаны дах, пашкоджана столь, сцены, маёмасць і цалкам знішчаны сарай, які быў побач з домам.
У наступным выпадку пажар адбыўся ў вёсцы Задарожжа Сененскага раёна. Тут у ноч з 4 на 5 траўня таксама загарэўся ў прыватным доме. Ва ўсіх пералічаных выпадках прычыны пажараў не высветлены.