Пажар па прашпекце Тэкстыльшчыкаў адбыўся прыблізна а палове на 2 гадзіну ночы з 13 на 14 мая. Званок у пажарную службу пастапіў а 1-38. У выніку пажару згарэлі адразу два аўтамабілі, якія належалі аднаму і таму ж гаспадару. Пашкоджаны і маторныя часткі і салоны машынаў. Прычына пажару пакуль не высветлена.
Таксама зводка МНС паведамляе пра пажар у суседнім Лёзненскім раёне - тут па вуліцы Чырвонаармейскай згарэў сарай з усёй маёмасцю ў ім.