Зводка МУС і УУС за выходныя паведамляюць пра два здарэнні ў суседніх з нашым раёнах. У перыяд з 10 на 11 мая ў талачынскую міліцыю звярнулася жанчына з заявай, што быў абкрадзены яе дачны домік. Невядомы разбіў вакно і скраў тэлефізар ды пячную пліту, відавочна на металалом. Гэтага аматара тэхнікі ды металу міліцыянтам удалося выявіць. Ім аказаўся мясцовы рабочы 1988 года нараджэння. Увесь яго даход ад злачынства, па ацэнках экспертаў міліцыі, склаў усяго 60 рублёў. Заведзена крымінальная справа.
У другім выпадку з металам патрапіўся жыхар Горак. На грузавым аўтамабіле "Рэно" ён вёз 5 тонаў лома чорных металаў без адпаведных дакумантаў. Куды і навошта ён вёз металалом міліцэйская зводка не паведамляе, але відачна, што метал мусіў патрапіць на тэрыторыю Расіі дзе яго беларускія скупшчыкі прадаюць даражэй.