Сёння ў 4:40 у Арэхаўску ў сваёй кватэры быў знойдзены труп мужчыны. З відавочнымі слядамі пабояў. Міліцыя папярэдне ўсталявала, што яго яшчэ 6 траўня на вуліцы жорстка збілі двое мясцовых жыхароў. Загінуламу было 40 гадоў. Верагодна, ён пасля моцнага збіцця здолеў дабрацца да дому, але ўжо ў кватэры не паспеў выклікаць сабе хуткую дапамогу і памёр ад атрыманых траўмаў. Абодва падазраваныя затрыманы. Вядзецца следства.
Гэта ўжо не першае забойства на Аршаншчыне ў гэтым траўні. У пачатку месяца айчым забіў пасынка ў Лядах.