У Оршы невядомыя спалілі два дарагіх аўтамабілі: Jaguar XF і Mercedes GL, якія належаць мясцоваму прадпрымальніку. Пра гэта auto.tut.by паведамілі чытачы. Як распавяла афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, інцыдэнт адбыўся ў ноч на 14 траўня. Аршанскі МОСК распачаў па гэтым факце крымінальную справу па ч. 3 арт. 218 КК Беларусі (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці). Прычыненую шкоду ацэнілі ў 140 тысяч рублёў.
У рамках расследавання прызначаны экспертызы, якія дазволяць усталяваць прычыну пажару.