06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Тэрмін за ўдар нажом

08.06.2018 11:31

2302 прагляду, 1 каментар

Барысаўчанін, які ўдарыў нажом кіроўцу ў Талачынскім раёне, асуджаны.

Інцыдэнт адбыўся 1 студзеня, каля 22 гадзін, каля вёскі Старая Будаўка Талачынскага раёна. Аўтобус ехаў па маршруце Пінск - Баранавічы - Барысаў - Орша - Масква. Кіравалі ім напераменку два кіроўцы. У Барысаве ў аўтобус сеў мясцовы 62-гадовы пенсіянер. Мужчына быў п'яны, але паводзіў сябе спакойна, піша «Наша Талачыншчына». Як пазней даведаліся праваахоўнікі, барысаўчанін сказаў жонцы, што паедзе на дачу ў вёсцы, на самай жа справе сабраўся ў Москву. Праз некаторы час пасажыр папрасіў кіроўцу спыніцца. Той параіў яму скарыстацца біяпрыбіральняй ў аўтобусе. Аднак пенсіянер настаяў, каб для яго зрабілі санітарны прыпынак. Яму пайшлі насустрач. Мужчына адправіўся ў лес, але доўга не вяртаўся. Хвілін праз 20 хвілін за ім пайшоў адзін з кіроўцаў.

У лесе пасажыр нечакана нанёс кіроўцу ўдар нажом. Пацярпелы паклікаў напарніка, той дапамог яму дабрацца да аўтобуса. Сярод пасажыраў была лекар, яна аказала пацярпеламу першую дапамогу. Тут жа выклікалі міліцыю і хуткую. З пранікальным раненнем брушной поласці кіроўцу даставілі ў рэанімацыю.

Міліцыянты знайшлі барысаўчаніна ў лесе метрах у 400 ад аўтобуса. Ён ляжаў пад елкай тварам долу. Пад ім знаходзіліся складаны нож з адведзеным лязом і пасатыжы.

Суд Талачынскага раёна кваліфікаваў дзеянні жыхара Барысава як наўмыснае прычыненне пацярпеламу цяжкага цялеснага пашкоджання, небяспечнага для яго жыцця. Мужчына атрымаў 4 гады абмежавання волi без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Пенсіянер прызнаў віну, раскаяўся ў зробленым і кампенсаваў шкоду пацярпеламу.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Тэрмін за ўдар нажом

Барысаўчанін, які ўдарыў нажом кіроўцу ў Талачынскім раёне, асуджаны.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение