Нагадаем, што 11 чэрвеня ў Багушэўску адбыўся пажар на якім былі выратаваныя гаспадар дома і жанчына. Сайт МНС распавёў некаторыя падрабязнасці таго здарэння. Хаця быў даволі поздні час, пажар заўважылі суседзі. Менавіта яны і выклікалі ратавальнікаў. На шчасце, не далёка ад загарэўшагася дома жыў яшчэ адзін ратавальнік - перапаршчык унутранай службы Сененскага РАНС Ю. Шухто. Суседзі і яму паведамілі пра здарэнне. Шухто не разгубіўся і яшчэ да прыезду калегаў увайшоў у задымлены дом ды выцягнуў адтуль 49-гадовага гаспадара дома. Жанчыну выцягнулі з дома ўжо прыехаўшыя пажарныя.
Дакладна пакуль яшчэ прычына пажару не вядомая, асноўная версія - неасцярожнасць пры курэнні.
На фота: Шухто Ю.А.