Вядомы мовазнаўца, аўтар вялікай колькасці папулярызатарскіх кнігаў пра беларускую культуру сустрэнецца з аршанцамі 22 чэрвеня ў пятніцу а 18-00. З сабой Вячорка прывязе два сваіх выдання: "Па-беларуску" і "Не смяшыце мае прыназоўнікі".
У сваім выступе аўтар адкажа на пытанні: як па-беларуску "пылесос", якой нацыянальнасці Змей Гарынавіч, якая асацыяцыя ў беларусаў са словам "Бацька", як правільна казаць па-расейску "Белоруссия" ці "Беларусь", "белорус" ці "беларус", ці правільна казаць "тудою" і "сюдою".
Закрануцца і пытанні жарганізмаў: як каротка і правільна пісаць твіты, як па-нашаму "шпаргалка" і школьная "камчатка".
А для аршанцаў будуць дадзены асобныя адказы на пытанні ці правільна казаць "Ворша" і колькі беларускамоўных аршанцаў ёсць у Оршы.
Абедзве кнігі гэта толькі пачатак цэлай серыі выданняў "Па-беларуску з Вінцуком Вячоркам". Сустрэча распачнецца а 18-00 па адрасе: вул. Камсамольская, д. 16, кв. 4. Уваход свабодны.