15:00

+1

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Орша, Культура

Навошта смяшыць прыназоўнікі (фота)

23.06.2018 14:00

3346 праглядаў, 11 каментароў

У Оршы выступіў вядомы мовазнаўца Вінцук Вячорка

Спадар Вінцук распачаў свой выступ з тлумачэння важнасці мовы. Ён прывёў у прыклад вядомую фразу, якая сёння часта мусіруецца "Крым - рускі таму, што там гавораць па-руску". У сувязі з гэтай формула, пытанне мовы становіцца пытаннем нашай беларускай бяспекі, а не толькі праблемай культуры. Менавіта таму Вячорка ўжо шмат гадоў займаецца папулярызацыяй беларускай мовы, менавіта таму чытае свае лекцыі на "Радыё свабода" і распачаў выданне серыі кнігаў.

Што тычыцца назвы адной з прэзентуемых кнігаў "Не смяшыце мае прыназоўнікі", то Вячорка патлумачыў: у моўных формулах зашыфраваныя цывілізацыйныя пасылы. І гэтыя пасылы лепш за ўсё паказаваюць самыя маленькія часткі мовы - прыназоўнікі. Напрыклад, на расейскай мове ёсць фраза "Иван женился на Марье", а па-беларуску "Іван ажаніўся з Мар'яй". Здавалася б, розніца ў адзін прыназоўнік, але ён паказвае адносіны да жанчынаў у грамадстве. Па-расейску, мужчына вызначае лёс жанчыны, па-беларуску гэта ўзаемна рашэнне пабрацца шлюбам. І такія адносіны паміж мужчынай і жанчынай маюць падцверджанне ў дакумантах. Так, Вячорка зачытаў вытрымку са Статута Вялікага княства 1588 года, дзе жанчынам даецца шмат правоў. І зачытаў вытрымку з распаўсюджанга ў Расеі ў тую ж эпоху "Дамастроя" ў якім рэкамендуецца біць жанчыну плёткай, але не на людзях ды яшчэ і апісваецца як правільна яе біць.

Другні прыклад калі мова нясе зашыфраваныя цывілізацыйныя пасылы - гэта стаўленне да маёмасці. Напрыклад, у англійскай мове ёсць фраза "I have a book", у беларускай мове "Я маю кнігу", а ў расейскай "У меня есть книга". То бок, у першых двух варыянтах суб'ект - чалавек, а маёмасць - аб'ект. А ў трэцім выпадку суб'ект, хутчэй, кніга, бо ў фразе яна назоўнік. І такое ж стаўленне ў расійскай мове да любой маёмасці. Што гэта? Так зашыфраваны ў мове доўгі час абшчыннага жыцця. Калі маёмасць была агульная, што ў Расеі назіралася і ў форме калгасаў. Прычым, апісана гэта было і ў расейскімі лінгвістамі - яны прадстаўлялі гэта як вялікая вартасць калектывізму ў мове. Лінгвісты праводзілі аналіз моваў адносна стаўлення да маёмасці і, аказалася, што гэта, сапраўды, цывілізацыйнае пытанне - заходняя цывілізацыя мае маёмасць, а усходняя часцей "У меня есть...". І мяжа гэтая праходзіць як раз па-беларусі.

Таксама Вячорка распавёў, што па яго меркаванні большасць беларусаў усё адно карыстаецца беларускай мовай, бо зачастую выкарыстоўе беларускія моўныя формулы, словы і выразы. Прыклады такіх словаў: "сцірка" - у дачыненні да школьнага ласціка, гэтае слова, нават, сустракаецца ў дакумантах міністэрства адукацыі, якія напсіаныя па-беларуску. Па-расейску ж гэтае слова: ластик, стёрка, резинка. Тое самае са словам шуфляда. Зачастую мы не разумеем, што гэта беларускае слова і не мае аналага ў расейскай. Або слоава "клямка", якое беларусы ўсё ж часцей выкарыстоўваюць чым расейскае "щеколда", або жменя часцей чым горсть, пригоршня. З фразаў, якія і сёння маюць хаджэнне ў Беларусі Вячорка прывёў некалькі: "Хавайся ў бульбу", "Агульная млявасмць і абыякавасць да жыцця" і г.д. Некаторыя словы мы выкарыстоўваем, нават, не разумеючы іх паходжанне. Так, Вінцук растлумачыў паходжанне слова "капец" - гэта складзеная пірамідай гародніна: бульба ці буракі ці нешта іншае, або памежны знак - яны ў свой час таксама насыпаліся пірамідамі і, нарэшце, капец - гэта надмагільны холм. Адсюль і фраза "Будзе і мне капец". Напрыканцы сустрэчы Вячорка прапанаваў прысутным адгадаць некалькі моўных загадак. Адну з іх прапануем адгадаць і вам: колькі будзе паўшаста плюс паўтрацяста плюс паўсямадзясат?

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Навошта смяшыць прыназоўнікі (фота)

У Оршы выступіў вядомы мовазнаўца Вінцук Вячорка

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение