Трагедыя адбылася ў вёсцы Вялікі Азярэц суседняга Сененскага раёна. Пажар у прыватным доме распачаўся раніцай, прынамсі, у МНС паведамілі пра яго а 9-52. Дом гэты належыў жанчыне 1942 года нараджэння. Пасля тушэння пажару, яе цела і знайшлі ў згарэўшай хаце.
Прычына пажару пакуль не вядомая - паведамляе сайт МНС.