У Дубровенскім раёне наглядна знаёмы мужчына скраў у пенсіянеркі 1936 года нараджэння 55 рублёў. Гэты знаёмы ненадоўга зайшоў да пенсіянеркі, а калі выправіўся з дома, пенсіянерка заўважыла знікненне грошай. Злачынца выяўлены, ім аказаўся мясцовы жыхар 1970 года нараджэння.
Яшчэ адзін дробны крадзёж адбыўся ў Талачынскім раёне - гаворка таксама ідзе пра даволі дробную суму накрадзенага, ахвярай таксама стала пенсіянерка. Крадзёж тут адбыўся ў перыяд з 30 чэрвеня па 7 ліпеня. Невядомы выставіў вакно ў дачным доміку пенсіянеркі 1955 года нараджэння і скраў магнітафон, два бідоны і жырандолю. Ацанілі скрадзенае на суму ў 37 рублёў. Але крымінальная справа заведзена паўнавартасная.
Па інфармацыі абласнога УУС.