12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Рэгіён, Здарэнні

8 год Балбасаўскаму стралку

09.07.2018 19:57

3277 праглядаў, 7 каментароў

Асуджаны мужчына, які ў Балбасава спрабаваў застрэліць сваю былую сужыцельніцу

Летам мінулага года мы апісвалі гісторыю пра тое, як у Балбасава каханак спрабаваў забіць сваю былую сужыцельніцу. Мужчына раніў жанчыну і паспрабаваў схавацца. Яго лавілі з удзелам АМАПу. 31 ліпеня яго змаглі затрамць на чыгуначнай станцыіі "Звёздны", дзе мужчына паспрабаваў яшчэ і аказаць супраціў міліцыі.

Як паведамляе газета "СБ-Беларусь сегодня", на днях мужчыну асудзілі і прыгаварылі да 8 гадоў пазбаўлення волі. Таксама газетны артыкул адказвае на некаторыя пытанні, якія да гэтае пары былі не зразумелыя.

Па-першае, адкуль "Стралок" узяў стрэльбу? Як выявіла следства, калі мужчына працаваў лесніком, то знайшоў гэтую стрэльбу ў лесе, а патроны пазней выпрасіў у паляўнічых. Па-другое, прычыны страляніны. Раней паведамлялася, што матыў здарэння - рэўнасць. Цяпер стала вядома больш. За паўгады да здарэння былыя сужыцелі разыйшліся. Але 45-гадовы мужчына хацеў вярнуць адносіны і паўгады амаль тэрарызаваў сваю сужыцельніцу: сустракаў яе пасля работы, спрабаваў пагаварыць і, нават, дарыў кветкі, а калі падарункі адвяргаліся, то пагражаў забіць і сябе і яе. Прычына іхняга разыходу - частыя сваркі з прымяненнем сілы, даводзілася, нават, выклікаць участковага, каб уціхамірыць дэбашыра.

У выніку, 30 ліпеня 2017 года мужчына падкаравуліў сваю былую 42-гадовую каханку ў пад'ездзе і стрэліў у яе. На судзе ён спрабаваў патлумачыць, што хацеў стрэліць не ў яе, а ў сябе. Але жанчына спужалася ўзброенага каханка, паспрабавала збегчы, а ён стукнуў стрэльбай па перылах і так адбыўся той самы стрэл. Хуткую дапамогу выклікала маці жанчыны, якая выйшла з кватэры на крык дачкі. Мужчына ж збег і доўга адседжваўся на магіле сваёй маці.

Пра супраціў міліцыі мужчына таксама гаворыць адмоўна - ён зноў гаварыў пра спробу застраліцца, калі яго акружылі на "Звёздным". Але калі паспрабаваў стрэліць адбылася асечка, стрэльба не спрацавала. Жанчына ж цудам выжыла. Куля прайшла наскрозь цела і не закранула жыццёва важныя органы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: 8 год Балбасаўскаму стралку

Асуджаны мужчына, які ў Балбасава спрабаваў застрэліць сваю былую сужыцельніцу

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение