Гэты камічны выпадак, які адбыўся ў Дубровенскім раёне, апісаны на сайце газеты "СБ-Беларусь сегодня". Жанчына западозрыла мужа ў тым, што той скраў яе сталовыя прыборы - нажы, відэльцы, лыжкі. Забягаючы наперад, па меркаванні аўтара артыкула ў "СБ", жанчына сама забылася куды падзела ўсе гэтыя псеўда-скарбы.
Калі муж палез у падвал дома за квасам, жанчына закрыла люк падвала і прыціснула яго лядоўняй ды буфетам. Далей захопніца мужа-закладніка пачала патрабаваць ад яго прызнання ў крадзяжы. Увесь гэты час муж спрабаваў апраўдацца, бо быў у халодным памяшканні ў лёгкай вопратцы. Але ў выніку здаўся ўгаворам-пагрозам. Жанчына прасунула яму ў падвал-камеру асадку і паперку і той пачаў пісаць прызнанне. Але жанчына не адразу прыняла гэтае прызнанне - спачатку з-за памылак, другі раз ёй не спадабаўся подчарк. І, нарэшце, прыняла трэцяе прызнанне, якое было напісана на імя начальніка РАУС.
На той момант мужчына ўжо адчаіўся і ў лепшых традыцыях кіно, нацарапаў на сценах падвалу тое што там адбывалася. Калі ж жанчына выпусціла свайго супруга, ён першай справай пайшоў у РАУС, каб напісаць сапраўдную заяву, але цяпер з абвінавачаннем жонкі.
Цяпер заведзена крымінальная справа супраць жанчыны - лёс яе будзе вызначаны пасля псіхіятрычнай экспертызы.