Мы звыкліся, што звычайна злачынцы крадуць тыя рэчы якія лёгка знесці: грошы, мабільныя тэлефоны, ровары і г.д. Але, аказваецца, крадуць і больш грувасткія тавары. Так, 15 ліпеня ў Аршансую міліцыю звярнуўся мужчына, які паведаміў, што ў перыяд з вечара 13 ліпеня па вечар 14 ліпеня ў яго скралі 15 рулонаў мінеральнай ваты. Страты ацэненыя ў 180 рублёў, заведзена крымінальная справа.
А ў Сененскім раёне ў перыяд з 6 па 12 ліпеня з двара лецішча невядомы скраў 24 газасілікатных блокі коштам ўсяго ў 88 рублёў - паведамляе сайт УУС.