09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

Беларусь, Культура

Стараверы Віцебшчыны

25.04.2014 21:37

5541 прагляд, 0 каментароў

У Віцебску стартаваў праект, прысвечаны культурнай разнастайнасці рэгіёна

23 красавіка 2014 году ў Віцебску адкрылася асветніцка-этнаграфічная фотавыстава “Віцебскія стараверы: даўнія прыбышы”. У канцы 2013 году дадзены праект стаў адным з пераможцаў конкурса культурніцкіх ідэй і цяпер ажыццяўляецца аўтарам праекта этнолагам Уладзіславам Івановым пры інфармацыйнай падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Фотавыстава прысвечаная сучаснаму стану стараверскай культуры Віцебску і Віцебшчыны наогул. Прэзентаваныя на выставе фоты – вынік этнаграфічных экспедыцый, прадпрынятых У. Івановым з 2002 па 2013 гады. Выстава знаёміць наведвальнікаў з сучаснымі стараверамі, вядомымі бальшыні як маскалі, маскоўцы, якія жывуць зусім побач з беларусамі больш за 300 год. Навіна выставы палягае ў тым, што стараверства разглядаецца ня толькі, як з’ява рэлігійная ці гістарычная, а перадусім, як з’ява этналагічна-гуманістычная, якая робіць акцэнт на стасункі паміж людзьмі, рознымі сагласамі ўнутры стараверства, а таксама з іншымі супольнасцямі рэгіёна.

Як кажа этнолаг У. Іваноў, “свету вядомы Віцебск жыдоўскі, Віцебск польскі, Віцебск расейскі, у цені застаюцца Віцебск беларускі, Віцебск стараверскі. Выстава ярказ спрабуе выправіць сітуацыю і паказаць культурную, рэлігійную, ідэйную разнастайнасць міфічнага гораду на Дзвіне. Тым больш, што па колькасці старавераў Віцебск здаўна стаў стараверскай сталіцай Беларусі, дзе суіснуюць між іншым розныя стараверскія сагласы: папоўцы і беспапоўцы. Зрэшты, заняпад і асіміляцыя віцебскага стараверства штурхаюць нас актыўней цікавіцца багатай культурай даўніх прыбышоў, якія сталі роднай і неадымнай часткай Віцебшчыны.”

Фотавыстава прадоўжыцца да 10 траўня 2014 году. Акрамя фотавыставы наведвальнікаў чакаюць іншыя цікавыя мерапрыемствы: гістарычна-этналагічная лекцыя “Эвалюцыя стараверства Віцебшчыны: XIX-XXI стст.” (29 красавіка а 16.00) і дэгустацыя стараверскай кухні (1 траўня а 13.00). Фотавыстава і імпрэзы адбываюцца ў культурна-гістарычным комплексе “Залатое кола Віцебска “Дзвіна” (вул. Чайкоўскага, 5). Усіх наведвальнікаў чакаюць падарункі – паштоўкі з выявамі старавераў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Стараверы Віцебшчыны

У Віцебску стартаваў праект, прысвечаны культурнай разнастайнасці рэгіёна

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение