34-гадовая грамадзянка сядзела і выпівала спіртныя напоі ў Асінторфе 23-га ліпеня, як нехта скраў яе гаманец, у якім было 170 рублёў. Аператыўная група высветліла, што злачынства здзейсніў 58-гадовы беспрацоўны, мясцовы жыхар. Пачата крымінальная справа.
У той жа дзень, але раней, 26-гадовая жыхарка горада Сянно ўмудрылася пакінуць сумку без догляду з 1:00 да 2:10. Але ў начны час сумку знайшоў невядомы і скраў 400 рублёў адтуль. Злачынства адбылося на вуліцы Пушкіна ў раённым цэнтры. Папярэдне ўсталявана, што крадзеж учыніла мясцовая 25-гадовая жыхарка.
25-га ліпеня а 3-й гадзіне ночы загарэлася адрына ў вёсцы Нарэйкава пад Оршай. На плошчы 2 кв.метры пашкоджаны дах, акрамя таго агонь перакінуўся і на суседняе збудаванне, таксама адрыну, у якой пашкодзіў сцяну на плошчы 1 кв.метр. Прычына пажару ўстанаўліваецца.